wd wp Пошук:

Мітылена

Мітыле́на, або Мітылі́ні (грэч.: Μυτιλήνη) — горад, адміністрацыйны цэнтр грэчаскага вострава Лесбас. Насельніцтва (2011 г.) — 27 871 чалавек.

Гісторыя

Старажытныя грэкі лічылі, што назва Мітылены паходзіць ад імя дачкі Макара, старажытнага валадара Лесбаса. У канцы 2 тысячагоддзя да н. э. або ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Лесбас быў каланізаваны эалійцамі, якія стварылі шэраг полісаў. У класічны перыяд Мітыленскі поліс займаў большую частку вострава. Яго росквіт абумовілі рэформы Пітака, аднаго з сямі мудрацоў Старажытнай Грэцыі. З Мітылены паходзілі вядомыя старажытнагрэчаскія пісьменнікі Сапфо і Геланік.

У 427 г. да н. э. Мітылена была захоплена Афінскім флотам. Афіняне ліквідавалі самастойнасць поліса, а землі падзялілі паміж каланістамі з Атыкі. У 62 г. да н. э. статус свабоднага горада быў адноўлены Пампеям. У рымскі час Мітылена перажыла новы перыяд росквіту. З’яўлялася важным ваенным і адміністрацыйным цэнтрам у складзе Візантыі і Асманскай Порты. З 8 лістапада 1912 г. далучана да Грэцыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Грэцыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Лесбас