wd wp Пошук:

Місурыйскі ўніверсітэт

Місурыйскі ўніверсітэт (англ.: University of Missouri) — публічны даследчы ўніверсітэт ЗША, які знаходзіцца ў горадзе Калумбія, штат Місуры. Заснаваны ў 1839 годзе, першы ўніверсітэт штата на захад ад ракі Місісіпі. Місурыйскі ўніверсітэт з’яўляецца найбуйнейшым у сваім штаце, у ім па 270 спецыяльнасцях навучаюцца 30 тысяч студэнтаў з усіх штатаў ЗША і больш, чым 100 краін свету.

Універсітэт з’яўляецца часткай Сістэмы Місурыйскага ўніверсітэта, якая аб’ядноўвае чатыры кампусы, размешчаныя ў Калумбіі (Універсітэт Місуры — Калумбія, Mizzou, галоўны кампус), Роле (Місурыйскі ўніверсітэт навукі і тэхналогій, MS&T), Канзас-Сіці (Місурыйскі ўніверсітэт у Канзас-Сіці) і Сент-Луісе (Місурыйскі ўніверсітэт у Сент-Луісе, UMSL).

Адзін з 34 публічных універсітэтаў, якія ўваходзяць у Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў, і адзіны са штата Місуры.

Універсітэт размясціўся на 97-м месцы ў рэйтынгу часопіса U.S. News & World Report за 2014 год, застаўшыся на тым жа месцы, што і ў мінулым годзе.

Зноскі

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1839 годзе
Катэгорыя·Місуры (штат)