wd wp Пошук:

Мірдза Кэмпэ

Мірдза Кэмпэ (латыш. Mirdza Ķempe, сапраўднае прозвішча — Найкоўская; 27 студзеня (9 лютага) 1907, Ліепая — 12 красавіка 1974, Рыга) — латышская паэтэса. Заслужаны дзеяч культуры Латвійскай ССР (1957). Народны паэт Латвійскай ССР (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967).

Біяграфія

Нарадзілася 27 студзеня (9 лютага) 1907 года ў Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія) у сям’і рабочага. У 1927—1928 гадах вучылася ў Латвійскім універсітэце. Працавала на Рыжскім радыё дыктарам, затым у газеце «Інфарматар». Пасля далучэння Латвіі да СССР у 1940—1941 гадах працавала загадчыцай рэдакцыяй літаратурна-мастацкага вяшчання Рыжскага радыёкамітэта.

У час Вялікай Айчыннай вайны жыла і працавала ў Астрахані, Іванаве і ў Маскве. Пасля вайны вярнулася ў Рыгу. Друкавалася ў газетах «Цыня» («Барацьба»), «Латвіешу стрэлніекс» («Латышскі стралок»), альманаху «Карогс» («Сцяг»).

Памерла 12 красавіка 1974 гады. Пахавана ў Рызе на могілках Райніса.

Імем Мірдзы Кэмпэ ў 1980 годзе названа новая вуліца ў Рызе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Кемпе Мирдза Яновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Райніса
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліепаі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных