wd wp Пошук:

Міністэрства лясной прамысловасці БССР

Міністэ́рства лясно́й прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята лясной прамысловасці БССР пад назвай Міністэрства лясной прамысловасці БССР.

Гісторыя

У 1948 годзе ведамства атрымала найменаванне Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР[1], затым у 1951 годзе яму была вернутая старая назва. З 1953 года зноў Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР.

У 1957 годзе было скасавана[2], у 1965 годзе было адноўлена под назвай Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. У ліпені 1968 года адбыўся падзел ведамства на Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР і Міністэрства цэлюлозна-папяровай прамысловасці СССР.

20 жніўня 1986[3] года зноў атрымала найменне Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. 13 мая 1988 года ведамства атрымала назву Міністэрства лясной прамысловасці БССР[4].

20 лютага 1991 года Пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 618-ХII Міністэрства было скасавана.

Структура на 1974 год

Міністры

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 жніўня 1948 года «Аб рэарганізацыі Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці Беларускай ССР»
  2. Закон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 20 августа 1986 года «О преобразовании Министерства лесной и деревообрабатывающей промышленности БССР в Министерство лесной, целлюлозно-бумажной и деревообрабатывающей промышленности БССР»
  4. Закон Беларускай ССР «Аб пераўтварэнні Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР» ад 13 мая 1988 года
  5. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Міністэрствы БССР
Катэгорыя·З’явіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі
Катэгорыя·Лясная прамысловасць
Катэгорыя·Зніклі ў 1991 годзе