wd wp Пошук:

Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан

Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасы Мәдениет және спорт министрлігі) з’яўляецца цэнтральным выканаўчым органам Рэспублікі Казахстан, які ажыццяўляе кіраўніцтва ў сферах культуры, унутрыпалітычнай стабільнасці, міжэтнічнай згоды, развіцця моў, дзяржаўных знакаў, дзяржаўнага сацыяльнага заказу, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу, а таксама ў межах, агаданых заканадаўствам, — міжгаліновую каардынацыю і дзяржаўнае рэгуляванне.

Перадгісторыя

У Рэспубліцы Казахстан, культура і спорт ужо не першым разам яднаюцца ў адзінай дзяржаўнай структуры як міністэрства.

Гісторыя

Міністэрства ўтворана паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан ад 06.08.2014 года № 875 з перадачай яму функцый і паўнамоцтваў:

6 жніўня 2014 года Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан прызначыў Арыстанбека Мухамедзіулы Міністрам культуры і спорту Рэспублікі Казахстан, вызваліўшы ад пасады Міністра культуры Рэспублікі Казахстан[2].

Структура

Унутраведамасныя арганізацыі міністэрства:

  1. Камітэт па справах спорту і фізічнай культуры;
  2. Камітэт па справах рэлігій;
  3. Камітэт па развіцці моў і грамадска-палітычнай працы.

Задачы Міністэрства

Місія Міністэрства — гэта дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах культуры, развіцця моў, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу, а таксама ўмацаванне адзінства нацыі, падтрымка эфектыўнай сістэмы партнёрства дзяржавы і грамадзянскай сектара.

Асноўныя задачы:

  1. Удзел у распрацоўцы і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галінах культуры, аховы і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця моў, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці і ўзаемадзеяння з рэлігійнымі аб’яднаннямі, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу;
  2. Ажыццяўленне міжгаліновай каардынацыі ў галінах культуры, аховы і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, моўнай палітыкі, архіўнай справы і дакументацыі, дзяржаўнага сацыяльнага заказу, фізічнай культуры і спорту;
  3. Іншыя задачы, ускладзеныя на Міністэрства

Зноскі

  1. GRID Release 2018-02-08 — 2018-02-08 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5873451
  2. О назначении Мухамедиулы А. Министром культуры и спорта Республики Казахстан Архівавана 2 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністэрствы культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Міністэрствы спорту
Катэгорыя·Міністэрствы Казахстана
Катэгорыя·Спорт у Казахстане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Казахстана