wd wp Пошук:

Міній

Міній (стар.-грэч.: Μινύας) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар горада Архамен у Беотыі. Яго імя збліжаюць з імем цара Мінаса. Акрамя таго, з яго імем звязана назва народа мінійцаў, які гасяляў частку мацерыковай Грэцыі яшчэ да прыходу грэкаў.

Звесткі пра яго радавод вельмі супярэчлівыя.

Паводле адной версіі, сын Пасейдона і Еўрыянасы[2]. Бацька Клімены[3]. Паводле Апалонія Родаскага, сын Эола, заснавальнік Архамена, бацька Клімены[4]. Паводле іншай версіі, сын Хрыса, кіраваў мініямі. Бацька Архамена[5]. Паводле іншых версій, сын Этэокла, Арэя і інш., муж Трытагенеі або Клітадоры, бацька Архамена, Прэсбана, Афаманта, Дыяхтона і дочак[1]. Паводле Гесіёда, бацька Андрэя[6].

Сын Архамена, бацька 3 Мініяд[7]. За насмешкі над Дыянісам яго дочкі былі пакараны богам вінаробства, які ператварыў іх у кажаноў. Скарбніцу Мінія і яго магілу паказвалі ў Архамене[8].

Зноскі

  1. 1 2 Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.402
  2. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.62 М.-У.
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 9, 2
  4. Апалоній Родаскі. Арганаўтыка III 1089
  5. Паўсаній. Апісанне Элады IX 36, 4-6
  6. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.70 М.-У.
  7. Антанін Ліберал. Метамарфозы 10, 1
  8. Паўсаній. Апісанне Элады IX 38, 2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Міфы Беотыі
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў