wd wp Пошук:

Мінск стары і новы

Мінск стары і новы — беларускі сеціўны рэсурс, прысвечаны гісторыі Мінска. Аўтар-стваральнік — Уладзімір Валажынскі.

Сайт змяшчае фатаздымкі і апісанні вуліцаў, пляцаў, паркаў, прадмесцяў, помнікаў архітэктуры старога і сучаснага места. Прыведзены спіс пераназванняў вуліцаў; храналогія асноўных мескіх падзеяў; мапы і планы Мінска; славутасці; даведкавая інфармацыя пра музеі, гатэлі. У 2007 годзе на аснове матэрыялаў сайта выйшла кніга з аналагічнай назвай — «Мінск стары і новы».

У 2004 годзе сайт быў адзначаны спецыяльнай намінацыяй аргкамітэта 2-га конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў[1][2]. 4 красавіка 2008 года сайт здабыў гран-пры 6-га штогадовага конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў[3].

Зноскі

  1. Сергей Дмитриев. Итоги 2-го конкурса контент-проектов // Компьютерные вести. — 2004. — № 11.
  2. Участники Конкурса в 2004 году (нявызн.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2009. Праверана 14 лютага 2021.
  3. Гран-при 6-го конкурса контент-проектов получил сайт “Минск старый и новый” (нявызн.). IT.TUT.BY (4 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2009. Праверана 14 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нямецкая мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Культура Мінска
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Беларуская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Англійская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Руская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта