wd wp Пошук:

Мінезінгеры

Помнік мінезінгеру Ота фон Ботэнлаўбену, Бад-Кісінген, скульптар — Лоры Фрыдрых-Гронау, 1965

Мінезінгеры (ням.: Minnesinger ад Minne каханне + Singer спявак) — нямецкія рыцарскія паэты-спевакі. Мастацтва мінезінгераў узнікла ў 2-й палове XII ст. пад уплывам лірыкі правансальскіх трубадураў. Апявалі рыцарскае каханне, служэнне прыгожай даме, Богу і сюзерэну, ваеннае жыццё рыцараў і крыжовыя паходы. Найбольш вядомыя паэты-мінезінгеры: Вольфрам фон Эшэнбах, Гартман фон Аўэ, Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ. З крызісам рыцарскай культуры і ўзнікненнем т.зв. сельскага мінезангу паэзія мінезінгераў заняпала і ў XIV стт. На змену ёй прыйшоў бюргерскі майстэрзанг (Майстэрзінгеры). Вобраз мінезінгера ўвасоблены ў оперы Р.Вагнера «Тангейзер і спаборніцтва спевакоў у Вартбургу» (1845 г.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Паэты Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Паэты Германіі
Катэгорыя·Музыка Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Паэтычныя жанры
Катэгорыя·Мінезінгеры
Катэгорыя·Сярэдневяковая літаратура Германіі
Катэгорыя·Сярэдневяковая літаратура
Катэгорыя·Куртуазная літаратура
Катэгорыя·Літаратура Германіі