wd wp Пошук:

Міла Куніс

Мілена Маркаўна Куніс (англ.: Milena Markovna Kunis; 14 жніўня 1983, Чарнаўцы) — амерыканская актрыса яўрэйскага паходжання, вядомая першым чынам як гераіня тэлесерыяла «Забойныя 70-я» (роля Джэкі Букхарт) і ў якасці «голасу» Мэг Грыфін з мультыплікацыйнага серыялу «Грыфіны».

Біяграфія

Мілена Маркаўна Куніс нарадзілася ў Чарнаўцах, Украіна, у яўрэйскай сям’і. У 1991 годзе Куніс разам з бацькамі эмігравала ў Лос-Анджэлес. У 1998 годзе прайшла кастынг на ролю ў серыяле «Забойныя 70-я» (пры гэтым яна адкрыта схлусіла пра свой узрост: ёй было 14 гадоў ад роду, а мінімальнае патрабаванне па ўзросту было 18). З 2000 г. агучвае Мэг у мультсерыяле «Грыфіны». У 2008 годзе выканала адну з галоўных роляў у папулярнай камедыі «У пралёце».

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142109770 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Mila Kunis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mila Kunis // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнаўцах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе