Мілаўш Якеш (аддаваў перавагу, каб у афіцыйным друку яго звалі больш мілагучна — Мілаш Якеш), чэшск.: Milouš (Miloš) Jakeš; нар. 12 жніўня 1922, Чэске-Халупы каля Чэске-Будзеёвіц) — чэшскі палітычны дзеяч.
Генеральны сакратар ЦК КПЧ з 1987 па 1989 (змяніў на гэтай пасадзе Густава Гусака). Хоць на словах падтрымаў перабудову ў СССР, у рэальнасці не распачаў ніякіх крокаў да рэфармавання палітычнай сістэмы ў ЧССР. Атрымаў анекдатычную вядомасць за сваю прамову незадоўга да адстаўкі: у ёй ён жаліўся, што артысты эстрады зарабляюць больш, чым кадравыя партыйцы, і ў прыватнасці, чым ён сам.
Сышоў у адстаўку ў канцы лістапада 1989 года ў выніку так званай аксамітавай рэвалюцыі. Яго пераемнікам на пасадзе Генеральнага сакратара ЦК КПЧ стаў Карэл Урбанек. Ужо ў снежні 1989 года М. Якеш быў выключаны з КПЧ.
Папярэднік: Густаў Гусак |
Генеральны сакратар ЦК КПЧ 1987–1989 |
Пераемнік: Карэл Урбанек |