Мілаўскі раён[1] (укр.: Міловський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Луганскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Мілавэ[1] (укр.: Мілове).
Утвораны ў 1920 годзе. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2015 года складае 15 415 чалавек, плошча — 971 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 7 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 28 сёлаў.