Міла́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Мілашкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 г. апынуўся ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 г. быў скасаваны, тэрыторыя сельсавета было далучана да Далёкаўскага сельсавета[1].
Архіўныя дакументы Мілашкаўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[2]. Архіў, які ахоплівае 1948-1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Памер архіва — 52 старонкі.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1081.