wd wp Пошук:

Міксіны

Міксіны (Myxini) — марскія жывёлы, разглядаюцца як падклас або клас кругларотых. Поўная адсутнасць эмбрыянальных ці рудыментарных элементаў пазваночніка дазваляе дапусціць, што гэтыя жывёлы не з’яўляюцца формай пазваночных, а толькі іх сястрынскай групай.

Апісанне

Даўжыня да 1 м. Цела вугрападобнае, голае, спінны плаўнік адсутнічае, хваставы плаўнік прасціраецца на частку спінной паверхні. Шкілет храстковы. Сківіцы адсутнічаюць, рот у выглядзе круглай адтуліны, абкружаны некалькімі мясістымі вусікамі. Зубы на языку. Шчэлепных адтулін ад 1 да 15 пар. Шматлікія поры слізістых залоз размяшчаюцца ўздоўж цела. Крывяносная сістэма незамкнёная. Сэрца 1 асноўнае і 3 дадатковыя. Вочы дэгенерыравалі.

Пашырэнне

Выдзяляецца 1 атрад (Myxiniformes), 1 сямейства (Myxinidae), 7 родаў, каля 70 відаў.

Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх водах.

Асаблівасці біялогіі

Паразіты або драпежнікі. Выядаюць унутранасці і мышцы ў рыб, угрызаюцца ў падаль ці ахвяру з дапамогай моцнага языка з рагавымі зубамі. Радзей кормяцца чарвямі.

Здольныя завязвацца ў вузел, каб вызваліцца ад слізі, пазбегнуць злову, ці адарваць кавалак ежы.

Яечнікі і семяннікі маюцца ў адной і той жа асобіны, але функцыянуе толькі адзін тып ганад. Адкладваюць 20-30 яец, багатых жаўтком. Развіццё без ператварэння.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Атрады кругларотых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Міксіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона