wd wp Пошук:

Міклаш Янча

Міклаш Я́НЧА (венг.: Miklós Jancsó; 27 верасня 1921, Вац, Венгрыя — 31 студзеня 2014, г. Будапешт) — венгерскі кінарэжысёр.

Біяграфія

Скончыў універсітэт у г. Клуж (1944), Вышэйшую школу тэатра і кіно ў Будапешце (1950). Народны артыст Венгрыі (1980).

3 1951 здымаў дакументальныя фільмы («Бессмяротнасць», 1959, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Сан-Францыска 1960, і інш.). У мастацкім кіно дэбютаваў фільмам «Званы адпраўляюцца ў Рым» (1959). Асаблівасці яго творчай манеры выявіліся ў фільмах «Развязкі і завязкі» («Кантата», 1963), «Так я прыйшоў» (1965), «Бедныя хлопцы» («Без надзеі», 1966; прэмія Міжнародных кінафестываляў у Лакарна 1966, Лондане 1967). У фільмах «Зоркі і салдаты» (з СССР, 1967; спецыяльная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Адэлаідзе 1969), «Цішыня і крык» (Залаты прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Авеліна), «Светлыя вятры» (абодва 1968, за апошні гран-пры Міжнароднага кінафестывалю ў Адэлаідзе) аформілася мастацкая мадэль М. Янча — гістарычная парабала, якая прыняла выгляд фальклорнай абрадавай дзеі з харэаграфіяй і харавымі спевамі. Фільмы 1970-х г. «Пакуль народ яшчэ просіць» (прэміі Міжнародных кінафестываляў у Канах і Мілане 1972), «Любоў мая, Электра» (прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Чыкага 1975), «Венгерская рапсодыя», «Allegro barbaro» (спецыяльная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, Барселоне 1979) насычаны алегарычнымі і сімвалічнымі вобразамі. Сярод іншых работ: «Пацыфістка» (1970), «Сезон пачвар» (1987), «Гараскоп Ісуса Хрыста» (1988), «Бог падаецца назад» (1990), “Вальс «Блакітны Дунай» (1991, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Манрэалі), «Гасподзь даў мне свяцільнік у Будапешце» (1998), «Маць тваю! Камары» (1999) і інш. Адначасова з 1971 ставіў тэатральныя спектаклі, у 1983-85 узначальваў тэатр у г. Кечкемет.

Спецыяльныя прэміі за ўклад у кінамастацтва Міжнародных кінафестываляў у Канах 1979, Венецыі 1990, Будапешце 1994. Дзяржаўная прэмія Венгрыі імя Кошута 1979.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121337162 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.origo.hu/filmklub/blog/halal/20140131-meghalt-jancso-miklos-filmrendezo.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121337162 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры Венгрыі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Пешт
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 31 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Сегедскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вацы
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкай акадэміі тэатра і кіно