У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Такач. Міклаш Такач (1906, Сомбатхей, Венгрыя — 1967, Сомбатхей, Венгрыя) — венгерскі лесавод і сацыял-дэмакратычны палітык.
М. Такач вучыўся ў Акадэміі лясной гаспадаркі ў Дзьёры і пасля яе заканчэння працаваў на пасадзе ляснога інспектара спачатку ў Чэпрэзі, а затым у іншых венгерскіх гарадах.
У перыяд міжваеннага дваццацігоддзя ён апублікаваў шэраг артыкулаў і нарысаў па лясной гаспадарцы і пчалярства ў венгерскіх і нямецкіх перыядычных выданнях.
У 1945 годзе, калі ўрад Ферэнца Салашы размясціў свой штаб ля К’ёзега, М. Такачу атрымалася выратаваць жыцці многіх яўрэяў і ваеннапалонных.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны М. Такач стаў членам Венгерскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён прымаў удзел у распрацоўцы аграрнай рэформы ў Венгрыі.
У 1948 годзе з-за прыхільнасці дэмакратыі і вяршэнства закона М. Такача разам з Аннай Кетлі) быў выключаны з Сацыял-дэмакратычнай партыі. Партыя пад ціскам кіраўніцтва Венгрыі павінна была пайсці на саюз з камуністамі. Таму стаяла задача выключыць з партыі М. Такача і іншых правых сацыял-дэмакратаў.
У 1950-я ён быў некалькі разоў арыштаваны і закатаваны ва Упраўленні дзяржаўнай бяспекі Венгрыі.
Падчас Венгерскага паўстання М. Такач прыняў удзел у рэарганізацыі незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі, за якую ён быў арыштаваны пасля падзення паўстання[1][2].
Такач памёр у 1967 годзе ў горадзе яго нараджэння.