У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапацін. Мікалай Уладзіміравіч Лапацін (руск.: Николай Владимирович Лопатин) (нар. 23 жніўня 1961, Масква, СССР) — расійскі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2000).
У 1983 г. скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1983—1985 гг. працаваў у аддзеле археалогіі Дзяржаўнага музея мастацтва народаў Усходу. 3 1989 г. у Інстытуце археалогіі Расійскай АН. З 2004 г. загадчык інфармацыйна-выдавецкай групы, а з 2018 г. — аддзела навуковай інфармацыі і падрыхтоўкі публікацый. Адначасова ў 1989—1993 гг. у часопісе «Советская (Российская) археология», з 1994 г. член рэдкалегіі штогодніка «Археологические открытия», а з 2005 г. — адказны рэдактар.
У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Культурные традиции населения Верхнего Поднепровья и Подвинья в III—V вв. н.э.» (навук. кіраўнік — В. В. Сядоў).
Вывучае старажытнасці I-га тыс. ў Верхнім Падняпроўі і Падзвінні. Разам з А. Г. Фурасьевым распрацаваў канцэпцыю культурнай групы кола Заазер’е—Узмень (заходнядзвінскі варыянт кіеўскай культурна-гістарычнай супольнасці III—V стст.) як сувязнога звяна паміж раннеславянскімі старажытнасцямі Падняпроўя і паўночнымі культурамі.
Аўтар больш за 150 навуковых прац.