wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Бяляеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляеў.

Мікалай Рыгоравіч Бяляеў (5 чэрвеня 1925, в. Кругліца, Быхаўскі раён — 22 красавіка 1997) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1925 года ў вёсцы Кругліца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў пачатковую школу. Са жніўня 1942 года у пртызанскім атрадзе № 45 Магілёўскай брыгады

У Чырвонай Арміі з сакавіка 1944. На фронце з ліпеня 1944.

Камандзір мінамётнага разліку 140-га гвардзейскга стралковага палка гвардыі старшы сяржант Бяляеў асабліва вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі.

7 кастрычніка 1944 у раёне Магнушаўскага плацдарму(руск.) бел. мінамётным агнём вывеў са строю дзот ворага і знішчыў каля дзесяці варожых салдат. У ноч на 14 кастрычніка 1944 года удзельнічаў у разведцы боем каля крэпасці Прага, паразіўшы агнявую кропку і рассеяўшы да ўзвода ворага, чым забяспечыў поспех настоупаючых савецкіх падраздзяленняў[2].

Загадам па 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 31 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Бяляеў Мікалай Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

31 студзеня 1945 у баях за г. Шверын, забяспечваючы прасоўванне пяхоты, гвардыі старшы сяржант Мікалай Бяляеў падавіў 3 варожыя агнявыя кропкі і паразіў кулямёт з разлікам[2].

Загадам па 8-й гвардзейскай арміі ад 3 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Бяляеў Мікалай Рыгоравіч узнагароджаны Ордэнам Славы 2-й ступені[2].

16 красавіка 1945 года ў час прарыву абароны праціўніка і ў баях на Зеелаўскіх вышынях знішчыў 3 кулямётныя кропкі, да 10 гітлераўцаў. У баях за Берлін, мінамётны разлік гвардыі старэйшага лейтэнанта Мікалая Бяляева, падаўляў агнявыя кропкі ворага і расчышчаў лях савецкім стралковым падраздзяленням. 26 мая 1945 года гвардыі старшы мяржант Міалай Бяляеў быў прадстаўлены да ордэна Славы 1-й ступені Ваенным савета 8-й гвардзейскай арміі[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў у баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшй сяржант Бяляеў Мікалай Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна[2].

Быў дэмабілізаваны восенню 1945 года. Экстэрнам скончыў 10 класаў. Працаваў электраслесарам у Джамбульскім хімічным вытворчым аб’яднанні. Член КПСС з 1970 года. Жыў у горадзе Ужгарадзе, Закарпацкай вобласці Украіны. Памер 22 красавіка 1997 года[2].

Узнагароджаны ардэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступеняў, медалямі[2].

Зноскі

  1. Беляев Николай Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 53. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Мікалай Рыгоравіч Бяляеў на сайце «Героі краіны»

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Ужгарадзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі