У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярчак. Мікалай Пятровіч Ярча́к (нар. 25 мая 1950, в. Гошчава, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобл.) — беларускі хімік. Доктар хімічных навук (1991), прафесар (1998).
Скончыў БДУ (1971). 3 1971 у Інстытуце арганічнага сінтэзу АН Латвіі. 3 1996 у Брэсцкім універсітэце (загадчык кафедры). 3 2000 дырэктар-арганізатар Аддзела праблем Палесся Нацыянальнай АН Беларусі.
Навуковыя працы па тэарэтычнай, арганічнай і медыцынскай хіміі, пытаннях аграхіміі, экалогіі і воднай гаспадаркі, тэорыі кампенсацыі электрычнага поля малекул. Прапанаваў спосаб вызначэння структурных параметраў малекул у вадкім стане і растворы. Сінтэзаваў семікаардынаваныя злучэнні крэмнію, эксперыментальна пацвердзіў існаванне новага тыпу вадароднай сувязі. Распрацаваў безынсектыцыдны спосаб аховы паслёнавых ад каларадаскага жука, экалагічную сістэму ачысткі бытавых сцёкаў.