wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Панцялей

Мікала́й Пятро́віч Панцяле́й (нар. 10 студзеня 1953, в. Касцюкі, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія

У 1975 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «радыётэхніка». З 1975 года — інжынер на Мінскім электрамеханічным заводзе, пасля начальнік канструктарскага бюро, начальнік аддзела, намеснік сакратара парткама з правамі райкама, вызваленым сакратаром парткама з правамі райкама, галоўным інжынерам завода. У 1994 годзе прызначаны дырэктарам электрамеханічнага завода.

З 2003 па 2004 гады — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. У 2004—2005 гг. — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. У 2005—2006 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. З мая 2006 года да снежня 2014 года — міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. № 290(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 верасня 2010.
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 23 апреля 2003 г. № 170(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 верасня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры сувязі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта