wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Казакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казакоў.

Мікала́й Пятро́віч Казако́ў (13 жніўня 1953, Праабражэнне, цяпер у Прыморскім краі Расіі — 11 красавіка 1991, Ружанская пушча, Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) — савецкі ваенны лётчык першага класу, падпалкоўнік, удзельнік вайны ў Афганістане.

Біяграфія

Ваенную службу праходзіў у авіяцыі. Скончыў Качынскую вышэйшую ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1975)[1].

Паспяхова прайшоў усе неабходныя выпрабаванні і паступіў у атрад касманаўтаў, аднак даведаўшыся, што яго авіяцыйны полк накіраваны ў Афганістан, падаў рапарт на адлічэнне дзеля службы ў родным палку. За час знаходжання ў Афганістане Мікалай Казакоў здзейсніў 157 баявых вылетаў, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

За 20-гадовы тэрмін службы засвоіў пілатаванне шасці тыпаў самалётаў: Ан-2, Л-29, Л-39, МіГ-15, МіГ-21 і Су-25. Здзейсніў 3873 палёты агульнай працягласцю 2150 гадзін, дасканала выконваў фігуры вышэйшага пілятажу: гарызантальную бочку, пераварот, пятлю Несцерава.

Гібель

11 красавіка 1991 года камандзір 1-й эскадрыллі 206-га асобнага штурмавога авіяпалку 26-й паветранай арміі БВА[2] падпалкоўнік Мікалай Казакоў на сваім летаку Су-25 (бартавы нумар 401) выконваў трэніровачны палёт. Пасля пуску ракет па наземных мэтах на Ружанскім палігоне не спрацавалі супрацьпампажныя сістэмы рухавікоў самалёту. Пілот не катапультаваўся, да апошняга намагаючыся ўратаваць машыну і грамадзянскае насельніцтва. Пераляцеўшы праз вёску Клепачы, аб 11:42 самалёт рухнуў у Ружанскай пушчы за 300 м ад населенага пункта.

Пахаваны на могілках у мястэчку Праабражэнне Прыморскага края (Расія).

Ушанаванне памяці

На месцы гібелі пілота ў Ружанскай пушчы ўсталяваны помнік з хваста самалёта.

У Праабражэнскім імя Мікалая Казакова носіць сярэдняя школа № 10. Штогод 11 красавіка ў Музеі гісторыі Праабражэнскай базы тралавага флоту ладзіцца Дзень памяці Мікалая Казакова.

Сям’я

Маці Марыя Фёдараўна і брат Леанід жывуць у пасёлку Праабражэнскае. Дачка Яўгенія скончыла ваенную акадэмію і працуе ваенным юрыстам.

Зноскі

  1. Лётчик — качинец Казаков Николай Петрович(руск.)  (недаступная спасылка). Качинец. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2012.
  2. 201-й авиационный полигон «Ружанский»(руск.) . Всё о Ружанах. Праверана 30 красавіка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Памерлі ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Прыморскім краі