wd wp Пошук:

Мікалай Мінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінскі. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віленкін. Мікалай Мінскі (сапр.: Мікалай Максімавіч Віленкін; 27 студзеня 1855, Глыбокае, Дзісенскі павет, Віленская губерня  — 2 ліпеня 1937, Парыж, Францыя) — пісьменнік і публіцыст, адзін з пачынальнікаў сімвалізму.

Біяграфія

У дваццацігадовым узросце скончыў з залатым медалём Мінскую гімназію, затым у 1879 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт і атрымаў ступень прысяжнага паверанага пецярбургскай судзебнай палаты. Працаваў у Італіі і Парыжы ў якасці настаўніка дзяцей барона Г. О. Гінцбурга. У 1882 годзе прыняў праваслаўе і ўступіў у царкоўны шлюб з Ю. І. Якаўлевай (аўтарам аповесцей і апавяданняў, якая пісала пад псеўданімам Юлія Бязродная).

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1879 годзе, выступіўшы ў «Журнале русских романов и путешествий». «Новое время» змясціла на сваіх старонках паэму М. М. Мінскага «Сон славянина», якая потым пад назвай «На родине» была перадрукавана ў «Вестнике Европы» за 1877 годзе. Нярэдка вершы друкаваліся ў часопісах «Неделя», «Русская мысль», «Северный вестник».

Да пачатку 1880-х гадоў творчасць мела сувязь з народніцкай дзейнасцю. Лірычным зместам яго твораў былі настроі перадавой моладзі 1870-х — пач. 80-х гадоў. Але затым наступіў рэзкі пералом. У 1884 годзе у кіеўскай газеце «Заря» з’явіўся артыкул Мінскага і Ясінскага, які абвясціў мадэрнізм у мастацтве. З таго часу Мінскі — актыўны тэарэтык і практык дэкадэнскага мастацтва. У 1905 годзе выдаваў у Пецярбургу газету «Новая жизнь», якой фактычна кіраваў У. І. Ленін. М. Мінскі надрукаваў у ёй «Гімн рабочых» («Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся…»), зрабіў скарочаны пераклад «Інтэрнацыянала». Пасля выхаду публікацыі М. Мінскі як рэдактар быў абвінавачаны ўладай у закліку да звяржэння існуючага ладу і арыштаваны.

Пасля выхаду з турмы выехаў за мяжу. У Парыжы напісаў драматычную трылогію «Жалезны прывід» (1909), «Малая спакуса» (1910) і «Хаос» (1912). У верасні 1913 годзе атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У час вайны 1914 года ён служыў ваенным карэспандэнтам у Францыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года працаваў у савецкім палпрэдстве, жыў у Берліне, Лондане, Парыжы.

Пераклаў «Іліяду» Гамера, творы П. Верлена, П. Б. Шэлі, Дж. Байрана, Г. Флабера і інш.

Зноскі

  1. https://ru.wikipedia.org/wiki/Минский,_Николай_Максимович
  2. 1 2 Минский Николай Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. С. Венгеров Виленкин, Николай Максимович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 319.
  4. Арк. Пресс Минский, Николай Максимович // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1911. — Т. 11. — С. 82–83.
  5. Минский Николай Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Nikolay Minsky // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Nikolai Maximowitsch Minski // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбокім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе