wd wp Пошук:

Мікалай Канстанцінавіч Сакалоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоў. Мікалай Канстанцінавіч Сакалоў (нар. 14 кастрычніка 1946, г. Ліпецк, Расія) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар[1] (1991).

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1968). У 1972 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ-філіі Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС абараніў кандыдацкую дысертацыю «Деятельность Коммунистической партии Белоруссии по развитию высшего образования в республике (1951—1958 гг.)» (навуковы кіраўнік — дацэнт А. Д. Малочка). Дацэнт (1977).

3 1972 па 1991 працаваў асістэнтам, дацэнтам у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1976 па 1977 выкладчык-кансультант Вышейшага педагагічнага інстытута імя Хасэ Марці (г. Камагуэй, Куба), з 1980 па 1988 дацэнт Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ.

У 1988 у Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя У. І. Леніна абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Партийное руководство подготовкой и воспитанием научно-педагогических кадров. 1936—1961 гг. (на материалах Белоруссии)». Прафесар (1991). З 1992 прафесар кафедры гісторыі Беларусі ў Мінскім педагагічным інстытуце (з 1993 Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, з 1995 — імя М. Танка). Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук[2].

Даследуе палітычную гісторыю і гісторыю культуры Беларусі, праблемы грамадска-палітычнага жыцця, вышэйшай школы, падрыхтоўкі і выхавання кадраў народнай адукацыі («Уплыў польскай Эдукацыйнай камісіі на стан адукацыі на Беларусі і адносіны да яе расійскіх улад у канцы XVIII — пачатку XIX ст.», 1995; «Сучасная гістарыяграфія нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20—30-я гг.», 1997). Адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Гісторыя Беларусі» ў 2 ч. (ч. 2, 1998). Сааўтар падручнікаў па гісторыі Беларусі.

Сям’я

Дзеці: Максім Сакалоў (гісторык, кандыдат гістарычных навук)

Узнагароды і прэміі

Ганаровая грамата міністэрства асветы БССР (1986); знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі»(2006);

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Лучшие выпускники(бел.)  (нявызн.)?. Праверана 31.08.2017.
  2. Соколов Николай Константинович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 367

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліпецку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў