wd wp Пошук:

Мікалай Віктаравіч Кучук

Мікалай Віктаравіч Кучук (нар. 5 лютага 1958, Дрыбін, Магілёўская вобласць) — вучоны-генетык, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Украіны, дырэктар Інстытута клетачнай біялогі і генетычнай інжынерыі НАН Украіны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Дрыбіне Магілёўскай вобласці ў сям’і Віктара Фёдаравіча Кучука (1927—2011), які працаваў будаўніком-прарабам. Маці — Надзея Сцяпанаўна (1933—2005) працавала фельчарам-акушэркай, яна родам з вёскі Бір Дрыбінскага раёна.

Скончыў у 1975 г. Мсціслаўскую СШ № 1 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «біялогія» ў 1980 годзе. З 1980 па 1985 гг. працаваў у Беларускім НДІ земляробства (г. Жодзіна).

У 1985 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута батанікі АН УССР. У 1990 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці «генетыка» на тэму «Получение и анализ трансгенных и трансгеномных растений в семье „Fabaceae“». Гэта дысертацыя ў той час была адной з першых у галіне генетычнай інжынерыі раслін у СССР[1].

З 1990 г. працуе ў Інстытуце клетачнай біялогіі і генетычнай інжынерыі, дзе М. В. Кучук прайшоў шлях ад старэйшага інжынера да дырэктара інстытута. У 1998 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму «Использование приемов генетической инженерии и клеточной биологии для получения новых форм у видов из семейства бобовых и у некоторых других растений».

З 2006 г. — прафесар, з 2009 г. — член-карэспандэнт НАН Украіны, з 2021 г. — акадэмік НАН Украіны па аддзяленню агульнай біялогіі.

Навуковая дзейнасць

Мікалай Кучук распрацаваў метады генетычнай трансфармацыі шляхам электрапарацыі пратапласт і атрымаў трансгенныя расліны люцэрны і соі. Ён прапанаваў і выпрабаваў метад, які павышае рэгенерацыйную здольнасць люцэрны і гароха за кошт увядзення генаў біясінтэзу ў фітагармоны шляхам генетычнай трансфармацыі мутантам «shooty» аграбактэрыі («Agrobacterium tumefaciens»).

Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі праграмы па скрынінгу на біялагічную актыўнасць сярод відаў раслін розных рэгіёнаў свету з мэтай стварэння высокаэфектыўных фармацэўтычных і сельскагаспадарчых прэпаратаў (усяго было даследавана больш за 12 тыс. відаў, што складае 3 % сусветнай флоры). Збіраў віды ў многіх краінах свету, у тым ліку ў Гане.

Пад яго кіраўніцтвам быў створаны Нацыянальны банк зародкавай плазмы ў выглядзе культур тканін рэдкіх відаў раслін і відаў, якія маюць каштоўнасць для біятэхналагічных даследаванняў (больш за 2 тыс. відаў). Гэты банк быў прызнаны нацыянальным здабыткам Пастановай Кабінета Міністраў Украіны № 527 ад 1.04.1999 г.

Мікалай Кучук — аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі па генетычнай інжынерыі раслін, сааўтар раздзелаў у 2-х навучальных кнігах, выдадзеных за мяжой.

Мае 3 міжнародных патэнта, аўтарскія пасведчання СССР і патэнты Украіны[2].

Навуковая школа

Пад яго кіраўніцтвам абаранілі дысертацыі два доктара навук і 13 кандыдатаў навук. Зараз кіруе дактарантамі і аспірантамі.

Грамадская дзейнасць

Мікалай Кучук абіраўся віцэ-прэзідэнтам Украінскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, зараз — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Цитология и генетика», член рэдкалегіі часопісаў «Физиология и биохимия культурных растений», «Вестник Украинского общества генетиков и селекционеров» і «Biotechnologia Acta»[3].

Прызнанне

Працы

Узнагароды

Зноскі

  1. Енциклопедія Сучасної України: електронна версія// http://esu.com.ua/search_articles.php?id=52489
  2. База патентів України// https://uapatents.com/patents/kuchuk-mikola-viktorovich
  3. Редколлегия журнала «Biotechnologia Acta»// http://biotechnology.kiev.ua/
  4. НАН України — До складу Національної академії наук України обрано нових членів. 27.05.2021 // https://www.nas.gov.ua/UA/Messages/Pages/View.aspx?MessageID=7843
  5. Выпускники биологического факультета БГУ // http://www.bio.bsu.by/dekanat/vypusk.phtml

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбіне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны
Катэгорыя·Акадэмікі НАН Украіны
Катэгорыя·Генетыкі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Селекцыянеры
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»