Мікалай Аляксандравіч Садомаў (нар. 9 снежня 1961, в. Ананічы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне ветэрынарнай санітарыі, экалогіі, зоагігіены і ветэрынарна-санітарнай экспертызы. Доктар сельскагаспадарчых навук (2005), прафесар (2013).
Скончыў Беларускую дзяржаўнуў сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1987; аспірантура, 1993).
Выкладчык Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (з 1993, факультэт біятэхналогіі і аквакультуры, кафедра зоагігіены, экалогіі і мікрабіялогіі, у 2000—2009 і з 2011 — загадчык кафедры, у 2009—2011 — дэкан зоаінжынернага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: прымяненне біялагічна актыўных рэчываў у свінагадоўлі, птушкагадоўлі, жывёлагадоўлі.