wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Волкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волкаў. Мікалай Аляксандравіч Волкаў, вядомы як Мікола Волкаў (нар. 9 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016).

Біяграфія

Бацька — Аляксандр Міхайлавіч, паходзіць з Брагінскага раёна, маці — Таццяна Мікалаеўна (Шагун), з Зажэвічаў Салігорскага раёна.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2008), магістарскую праграму «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў ЕГУ (2009). У 2009—2010 гадах навучаўся ў магістратуры НАНБ, у 2011—2013 — у аспірантуры РІВШ пры БДУ, у 2013—2016 — у аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Забеспячэнне абароназдольнасці рэзідэнцый роду Радзівілаў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — пачатку XVIII ст.» (снежань 2016). Стажыраваўся ва ўніверсітэце Марціна Лютэра ў Гале (2006), Варшаўскім універсітэце (2010—2011), Вольным універсітэце Берліна (2012—2013), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільні (2014). Працуе навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАНБ і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых зацікаўленняў: абарончая архітэктура, горадабудаўніцта і артылерыя Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII ст.

Аўтар больш за 50 публікацый, у т.л. кніг «Артылерыя Нясвіжскага замка» (2015) і «Слуцк на старых планах» (2017).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў