У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Музіль. Мікалай Ігнатавіч Музіль (руск.: Николай Игнатьевич Музиль; 26 лістапада 1839, Чэсмены пад Масквой — 9 ліпеня 1906) — рускі акцёр
. Заслужаны артыст імператарскіх таварыстваў (1903 г.).
У 1865 г. дэбютаваў у Малым тэатры. З гумарам выконваў ролі амплуа «прасцяка» ў вадэвілях і аперэтах. Пазней характарны акцёр. Найбольш вызначыўся ў п’есах А.Астроўскага, у многіх — першы выканаўца: Гаўрыла («Гарачае сэрца», 1869 г.), Пётр («Лес», 1871 г.), Платон («Праўда — добра, а шчасце лепш», 1876 г.), Рабінзон («Беспасажніца», 1878 г.), Нарокаў («Таленты і паклонікі», 1881 г.), Шмага («Без віны вінаватыя», 1884 г.) і іншае