wd wp Пошук:

Мікалаеўшчынскі сельсавет

Мікала́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Любкаўшчына[1]. Пазней цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мікалаеўшчына.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1982 чалавекі[2], з іх 88,3 % — беларусы, 5,5 % — палякі, 4,7 % — рускія[3].

Мікалаеўшчынская зямля — радзіма Якуба Коласа.

Зноскі

  1. Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 23 декабря 2008 г. № 100 О преобразовании сельских населенных пунктов Столбцовского района в агрогородки
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Мікалаеўшчынскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат