Мізэрыя (польск.: mizeria) — традыцыйная польская салата з агуркоў у смятане. Яе падаюць, звычайна, як халодны гарнір да мяса і рыбы. Гатуецца салата з нарэзаных пласцінкамі свежых агуркоў са смятанай, соллю, перцам і кропам. Часам дадаюць воцат, цукар, мушкатовы арэх або іншыя прыправы. Як і з іншымі нацыянальнымі стравамі, ёсць шмат варыяцый рэцэпту. У нашы дні гэтую салату таксама вельмі часта падаюць да барбекю, бо яе лёгка гатаваць у вялікіх колькасцях.