Міжгірскі раён[1] (укр.: Міжгірський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Закарпацкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Міжгір’я[1] (укр.: Міжгір’я).
Утвораны ў 1947 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 47924 чалавекі, плошча — 1166 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 22 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 43 вёскі.