Мігель Анхель Астурыяс Разалес[5] (ісп.: Miguel Ángel Asturias Rosales; 19 кастрычніка 1899, горад Гватэмала, Гватэмала — 9 чэрвеня 1974, Мадрыд, Іспанія) — гватэмальскі пісьменнік і дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1967) («за яркае творчае дасягненне, у аснове якога ляжыць цікавасць да звычаяў і традыцый індзейцаў Лацінскай Амерыкі») і Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1966).