Мясрэ́да — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці і Бярэзінскім і Крупскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Можа (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 18 км[1]. Плошча вадазбору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Альшанец Бярэзінскага раёна, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Купленка. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі ўрочышчы Вялікае Балота і Белы Востраў. Вадазбор на паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны.