wd wp Пошук:

Мэты ўстойлівага развіцця

Лакалізаваны ААН лагатып «Мэт устойлівага развіцця» для Беларусі.[1]

Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) — шэраг задач, што тычацца будучага міжнароднага развіцця. Яны былі створаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і вядомыя як Глабальныя мэты для ўстойлівага развіцця. Яны замяняюць Мэты развіцця тысячагоддзя[ru], тэрмін дзеяння якіх скончыўся ў канцы 2015 года. Мэты ўстойлівага развіцця дзейсныя з 2015 па 2030 гады. Існуе 17 глабальных мэт і 169 пэўных задач для гэтых мэт.[2][3]

Мэты

У жніўні 2015 года 193 краіны прынялі наступныя 17 мэт:[4]

  1. Ліквідацыя беднасці
  2. Ліквідацыя голаду
  3. Захаванне здароўя
  4. Якасная адукацыя
  5. Гендэрная роўнасць
  6. Чыстая вада і санітарыя
  7. Аднаўляльная і даступная энергія
  8. Годная праца і эканамічны рост
  9. Інавацыі і якасная інфраструктура,
  10. Змяншэнне няроўнасці
  11. Устойлівыя гарады і супольнасці
  12. Адказнае спажыванне рэсурсаў
  13. Барацьба са змяненнем клімату
  14. Устойлівыя акіяны
  15. Устойлівае карыстання зямлёй
  16. Мір і справядлівасць
  17. Партнёрства для ўстойлівага развіцця

Літаратура

Зноскі

  1. ААН лакалізавала лагатып «Мэтаў устойлівага развіцця» для Беларусі(нявызн.), euroradio.fm (31/10/2017). Праверана 4 лістапада 2018.
  2. e%20UNSC%20Bureau%20%28final%29.pdf Technical report by the Bureau of the United Nations Statistical Commission (UNSC) on the process of the development of an indicator framework for the goals and targets of the post-2015 development agenda – working draft(нявызн.) (недаступная спасылка) (1 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2015. Праверана 1 May 2015.
  3. Як наша краіна рухаецца да выканання Мэт устойлівага развіцця ААН(нявызн.), Звязда (18 ліпеня 2018). Праверана 18 ліпеня 2018.
  4. The Global Goals For Sustainable Development(нявызн.). Global Goals. Праверана 2 September 2015.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Міжнародныя дакументы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыя Аб’яднаных Нацый