wd wp Пошук:

Мэгі Джыленхол

Маргаліт Рут «Мэгі» Джыленхо́л (англ.: Margalit Ruth «Maggie» Gyllenhaal; нар. 16 лістапада 1977) — амерыканская актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Уладальніца прэміі «Залаты глобус», а таксама намінантка на «Оскар» і «Эмі».

У пачатку 1990-х гадоў Джыленхол дэбютавала на вялікім экране з невялікімі ролямі ў фільмах «Ля вады» (1992) і «Небяспечная жанчына» (1993), знятых яе бацькам. Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце, Джыленхол мела ролі другога плана ў карцінах «Вар’яцкі Сесіл Б.» (2000), «Моцная жанчына» (2001), а таксама «Доні Дарко» (2001), дзе яна знялася разам са сваім братам Джэйкам.

Прарывам Джыленхол стала галоўная роля ў эратычнай камедыйнай драме «Сакратарка» (2002), якая прынесла ёй прэмію «Готэм», а таксама намінацыі на «Залаты глобус» і «Незалежны дух». У тым жа годзе яна з’явілася ў фільмах «Адаптацыя» і «Прызнанні небяспечнага чалавека».

У 2021 годзе дэбютавала ў якасці рэжысёра з карцінай «Незнаёмая дачка», знятай паводле рамана італьянскай пісьменніцы Элены Ферантэ. Фільм удзельнічаў у конкурсе Венецыянскага кінафестывалю-2021.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136692605 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Maggie Gyllenhaal // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы