wd wp Пошук:

Мухаморавыя

Мухаморавыя (Amanitaceae) — сямейства шапкавых базідыяльных грыбоў парадку Агарыкальныя (Agaricales).

Апісанне

Пладовыя целы ў большасці з агульным ці частковым покрывам. Гіменафор пласціністы, пласцінкі свабодныя. Споры белыя або ружовыя.

Пашырэнне

На тэрыторыі Беларусі 4 роды, 27 відаў. Найбольш пашыраны мухаморы (Amanita), таўкачыкі[1], аленевы грыб (Pluteus cervinus), вальварыела (Volvariella)[2].

Значэнне і выкарыстанне

Сярод мухаморавых ёсць ядавітыя, ядомыя і лекавыя грыбы.

Зноскі

  1. Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 106—108. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)
  2. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мухаморавыя