wd wp Пошук:

Мурасакі Сікібу

Мурасакі Сікібу

Мурасакі Сікібу (紫 式 部, 973? — 1014?) — выбітная японская паэтэса і пісьменніца перыяду Хэйан, аўтар рамана «Аповесць пра Гэндзі», «Дзённіка Мурасакі Сікібу», захаваўся таксама яе асабісты зборнік вершаў.

Біяграфія

Асабістае імя пісьменніцы (як і іншых жанчын перыяду Хэйан) нам невядома; «Мурасакі Сікібу» — мянушка, складзеная з імя адной з галоўных гераінь рамана «Гэндзі-манагатары», умілаванай прынца Гэндзі, і пасады бацькі пісьменніцы «сікібу-но дзё». Бацька Мурасакі, Фудзівара Тамэтокі, належаў да паўночнай галіны роду Фудзівара. Ён быў вядомым вучоным і паэтам, як і многія яго сваякі (напрыклад, Фудзівара Канэсукэ, адзін з 36 несмяротных). Маці Мурасакі — дачка Фудзівара Тамэнобу. І маці, і бацька належалі да сярэдняй чыноўніцкай арыстакратыі.

У 998 г. Мурасакі выйшла замуж за Фудзівара Набутака. У 999 г. у іх нарадзілася дачка, Кэнсі, у будучыні — паэтэса, вядомая пад імем Дайн-но Самісю. У 1001 г. Фудзівара Набутака сканаў, і Мурасакі апынулася ў складаным матэрыяльным становішчы. У 1005 г. яна была вымушаная пайсці на службу да імператрыцы Сёсі, дачкі Фудзівара Міцінага. Адначасова з Мурасакі на службу ў палац паступілі і іншыя вядомыя паэтэсы: Акадзомэ Эмон, Ідзумі Сікібу. Гэта быў бліскучы двор, пры якім часта праводзіліся паэтычныя турніры. «Дзённік» Мурасаки Сікібу адносіцца да жанру дзуйхіцу — успаміны пра тое, што хвалявала яе, у асноўным арганізаваныя ў храналагічным парадку. Але ў «Дзённіку» ёсць і пасажы, якія не паддаюцца часовай атрыбуцыі, — развагі пра людзей, якія атачаюць Мурасакі, успаміны дзяцінства. У цэлым «Дзённік» ахоплівае перыяд з 1008 па 1010 г. У «Дзённіку» Мурасакі згадваецца Сэй-сёнагон.

Большасць даследчыкаў лічаць, што «Гэндзі-манагатары» напісаны ў 1001—1008 гг. Мяркуецца, у 1013—1014 гг. складзены яе асабісты зборнік вершаў. Паколькі ніякіх звестак пра яе і ніякіх яе вершаў пазней 1014 г. не сустракаецца. Верагодна, у той жа час яна пакінула двор. Таму большасць даследчыкаў лічаць 1014 г. годам яе смерці.

Лічыцца, што яе магіла знаходзіцца з заходняга боку ад магілы паэта Оно Такамура, каля ракі Харыкава, паўночней сучаснага Кіёта. У храмах Эндзёдзі, Ісіяма Хонган-дзі, Дайтокудзі стаяць прысвечаныя Мурасакі Сікібу ступы для прынашэнняў.

У гонар Мурасакі Сікібу названы кратар на Меркурыі.

Зноскі

  1. https://www.enciclopedia.cat/ec-gec-0044966.xml

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пісьменніцы Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1016 годзе
Катэгорыя·Японскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Кіёта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 973 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 970 годзе
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Пісьменнікі XI стагоддзя
Катэгорыя·Перыяд Хэян
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіёта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фудзівара (род)