wd wp Пошук:

Аповесць пра Гэндзі

«Аповесць пра Гэндзі» (яп.: 源氏物語, Гэндзі манагатары) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай класічнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян (пачатак 11 стагоддзя). Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сікібу, дама пры двары імператрыцы Сёсі. «Аповесць пра Гэндзі» лічыцца першым у свеце раманам (варыянты: сучасным раманам, псіхалагічным раманам, альбо першым раманам, прызнаным класічным). Аснову рамана складае біяграфія прынца Гэндзі, пабочнага сына імператара. Сюжэт закальцаваны, што адпавядае канцэпцыі кармы, характэрнай для літаратуры эпохі Хэян, якая знаходзілася пад моцным уплывам будызму.

Структура твора

Ілюстрацыя да Гэндзі-моногатары, прыпісваецца Тоса Міцуокі (1617—1691)

У рамане апісваецца жыццё Хікару Гэндзі, сына японскага імператара, у рамане названага імператар Кірыцуба, і яго малодшай фрэйліны, дамы з павільёна Паўлаўній. Па палітычных прычынах імператар пазбаўляе Гэндзі магчымасці атрымаць у спадчыну ўладу, паніжае яго да простага чалавека і дае прозвішча Мінамота, і прынцу даводзіцца дабівацца тытула пры двары. Раман апісвае рамантычныя прыгоды Гэндзі пры двары і адлюстроўвае арыстакратычную супольнасць таго часу.

Усяго твор складаецца з 54 главы, з іх адна не дайшла на нашага часу. Раман падзяляецца на тры часткі:

Спіс главаў

Глава “Хаванне ў аблоках” пустая і не ўваходзіць у нумарацыю. Існуе два варыянты, чаму так:[1]

Глава Арыгінальная назва На ангельскай (паводле Royall Tyler) Пераклад
1 Кірыцуба (яп.: 桐壺?) The Paulownia Pavilion Павільён паўлаўній
2 Хахакігі (яп.: 帚木?) The Broom-Tree Дрэва-мятла
3 Уцусэмі (яп.: 空蝉?) The Cicada Shell Шкарлупіна цыкады
4 Югаа (яп.: 夕顔?) The Twilight Beauty Вечаровая прывабнасць
5 Вакамурасакі (яп.: 若紫?) Young Murasaki Маладая Мурасакі
6 Суэцумухана (яп.: 末摘花?) The Safflower Шафран
7 Мамідзі-но га (яп.: 紅葉賀?) Beneath the Autumn Leaves Свята чырвоных лісцяў
8 Хана-но эн (яп.: 花宴?) Under the Cherry Blossoms Пад вішнёвымі кветкамі
9 Аой (яп.: ?) Heart-to-Heart Ад сэрдца да сэрдца
10 Сакакі (яп.: ?) The Green Branch Зялёная галіна
11 Ханацірусата (яп.: 花散里?) Falling Flowers Сад, дзе ападаюць кветкі
12 Сума (яп.: 須磨?) Exile to Suma Выгнанне ў Суму
13 Акасі (яп.: 明石?) Akashi Акасі
14 Міацукусі (яп.: 澪標?) Channel Buoys Каля ўзбярэжных буйкоў
15 Ёмагіў (яп.: 蓬生?) A Waste of Weeds Марнаванне зёлак
16 Сэкія (яп.: 関屋?) At the Pass Каля заставы
17 Эавасэ (яп.: 絵合?) The Picture Contest Параўнанне карцін
18 Мацукадзэ (яп.: 松風?) Wind in the Pines Вецер у соснах
19 Усугумо (яп.: 薄雲?) Wisps of Cloud Тонкія аблокі
20 Асагао (яп.: 朝顔?) The Bluebell Сіні званочак
21 Отомэ (яп.: 乙女?) The Maidens Дзяўчыны
22 Тамакадзура (яп.: 玉鬘?) The Tendril Wreath Вянок з тонкіх траў
23 Хацунэ (яп.: 初音?) The Warbler's First Song Першая песня каплічкі
24 Кацё (яп.: 胡蝶?) Butterflies Матылькі
25 Хатару (яп.: ?) The Fireflies Светлякі
26 Токанацу (яп.: 常夏?) Wild Carnation Дзікія гваздзікі
27 Кагарыбі (яп.: 篝火?) The Cressets начныя агні
28 Навакі (яп.: 野分?) The Typhoon Навальніца
29 Міюкі (яп.: 行幸?) The Royal Outing Выезд правіцеля
30 Фудзібакама (яп.: 藤袴?) Purple Trousers Ліловыя шаравары
31 Макібасіра (яп.: 真木柱?) The Cypress Pillar Калёна з кіпарысу
32 Мумэ-га э (яп.: 梅枝?) The Plum Tree Branch Галінка слівавага дрэва
33 Фудзіўраба (яп.: 藤裏葉?) New Wisteria Leaves Свежае лісце гліцыній
34 Вакана (-дзё) (яп.: 若菜 上?) Spring Shoots I Першая зелень I
35 Вакана (-гэ) (яп.: 若菜 下?) Spring Shoots II Першая зелень II
36 Касівагі (яп.: 柏木?) The Oak Tree Дуб
37 Ёкобуэ (яп.: 横笛?) The Flute Флейта
38 Судзумусі (яп.: 鈴虫?) The Bell Cricket Цвыркун-званочак
39 Югіры (яп.: 夕霧?) Evening Mist Вечаровы туман
40 Міноры (яп.: 御法?) The Law Закон
41 Маборасі (яп.: ?) The Seer Празорца
Кумогакурэ (яп.: 雲隠?) Vanished into the Clouds Хаванне ў аблоках
42 Ніоўмія (яп.: 匂宮?) The Fragrant Prince Духмяны прынц
43 Кобай (яп.: 紅梅?) Red Plum Blossoms Чырвоныя кветкі слівы
44 Такэкава (яп.: 竹河?) Bamboo River Бамбукавая рака
45 Хасіхімэ (яп.: 橋姫?) The Maiden of the Bridge Дзяўчына ў маста
46 Сіігамота (яп.: 椎本?) Beneath the Oak Пад дубам
47 Агэмакі (яп.: 総角?) Trefoil Knots Трайны вузел
48 Саварабі (яп.: 早蕨?) Early Ferns Парасткі папаратніка
49 Ядарыгі (яп.: 宿木?) The Ivy Плюшч
50 Адзумая (яп.: 東屋?) The Eastern Cottage Усходняя альтанка
51 Укіфунэ (яп.: 浮舟?) A Boat upon the Waters Лодка на волнах
52 Кагэро (яп.: 蜻蛉?) The Mayfly Аўсянік
53 Тэнараі (яп.: 手習?) Practising Calligraphy Практыкаванне каліграфіі
54 Юмэ-но Укіхасі (яп.: 夢浮橋?) The Floating Bridge of Dreams Плавучы мост мар

Спасылкі

  1. Nihon Koten Bungaku Daijiten (1986: 621–22)
Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кнігі паводле алфавіта
Раманы
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Манагатары
Будызм у масавай культуры
Перыяд Хэян
Выдуманыя распуснікі
Літаратурныя творы паводле алфавіта
Літаратура Японіі
Сачыненні японскіх аўтараў