wd wp Пошук:

Муніцыпальны будынак Манхэтэна

Манхэтэн М’юнісіпэл Білдынг на Цэнтр стрыт у горадзе Нью-Ёрку — саракапавярховы небаскроб вышынёй 177 метраў, пабудаваны, каб папоўніць недахоп урадавых месцаў пасля аб’яднання Пяці Гарадоў у 1898 годзе. Будаўніцтва пачалося ў 1909 годзе і скончылася ў 1912. Небаскроб з’яўляецца першым будынкам са станцыяй метро ў аснаванні. Будынак мае вялікі ўплыў на грамадзянскія пабудовы іншых амерыканскіх гарадоў: яго вытанчаная архітэктура паслужыла прататыпам для Тэрмінал Таўэр у Кліўлендзе, Фішэр Білдынг у Дэтройце і Рыглі Білдынг у Чыкага, а таксама сталінскіх гмахаў у Маскве.

Размешчаны на скрыжаванні Чамбер Стрыт і Цэнтр Стрыт, М’юнісіпэл Білдынг — адзін з самых вялікіх урадавых будынкаў у свеце. У ім размяшчаюцца 13 муніцыпальных агенцтваў Нью-Ёрка, 16000 чалавек штогод уступаюць у шлюб у манхэтэнскім вясельным бюро. Тут 25 паверхаў працоўнай прасторы (працуюць 33 ліфта) з 15 дадатковымі паверхамі ў вежы.

Да пабудовы М’юнісіпэл Білдынг гарадскія службы арандавалі розныя будынкі ў Даўнтаўне і Мідтаўне Манхэтэна, і колькасць такіх арэнд узрастала з кожным годам. Урад, жадаючы скараціць арэндную плату, правёў некалькі конкурсаў на дызайн новага буйнога будынка, у якім размесцяцца ўсе службы. Мэр Абрахам Х’юіт прызначыў камісію, каб вывучыць прыдатныя планы і зямельныя ўчасткі ў 1888 годзе, затым былі праведзеныя 4 конкурсы, паміж 1888 і 1907 гадамі. У фінал выйшлі 12 бруклінскіх фірм, у выніку быў прыняты праект фірмы Маккой, Мід і Уайт, на той момант самай буйной архітэктурнай фірмы ў свеце з персаналам больш за 100 чалавек. Нягледзячы на такое становішча ў архітэктурнай супольнасці, Манхэтэн М’юнісіпэл Білдынг стаў іх першым небаскробам.

Будынак упершыню быў адкрыты ў студзені 1913 гады, але большасць офісаў пачала функцыянаваць у 1916 годзе. Былі выкарыстаны розныя віды скульптур і барэльефаў, але будынак больш нагадвае класічную раманскую архітэктуру, для цэнтральнай аркі паслужыла прататыпам Арка Канстанціна.

У цяперашні момант у М’юнісіпэл Білдынг знаходзяцца 13 грамадскіх служб, працуе 2000 служачых на плошчы каля 90000 кв.м. Сувенірная крама прадае карты Нью-Ёрка, гістарычныя кнігі і сувеніры.

Фотагалерэя

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Манхэтэна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША