wd wp Пошук:

Мумтаз-Махал

Мумтаз-Махал (6 красавіка 1593, Агра — 17 чэрвеня 1631) — у дзявоцтве Арджумананд Бану Бегам, любімая жонка ўладара імперыі Вялікіх Маголаў Шах-Джахана

Біяграфія

Яна была дачкою вядомага саноўніка падзішаха Джахангіра везыра Абдул Хасана Асаф-хана. Дадзенае імя сваёй нявестке даў бацька Шах-Джахана Джахангір падчас шлюбнай цырымоніі[3]. Яно азначае «Упрыгажэнне палаца». Яе бацька Абдул Хасан Асаф-хан быў братам імператрыцы Нур-Джахан, жонкі Джахангіра. Арджумананд выдалі замуж 10 мая 1612 года ва ўзросце 198 гадоў. Яна стала трэцяй жонкай Шах-Джахана, нарадзіў яму 13 дзяцей. Падчас родаў 14-гф дзіця ў лагеры разбітым каля Бурханапура, у шатры Шах-Джахана, яна памерла.

Памяць

Засмучаны яе смерцю Шах-Джахан загадаў пабудаваць у сталіцы сваёй імперыі маўзалей. ён быў пабудаваны праз 22 гады і атрымаў назву Тадж-Махал. Там была пахавана Мумтаз-Махал, а неўзабаве і Шах-Джахан. Зараз дадзены сімвал вялікага кахання і ўзор архітэктурнай дасканаласці з’яўляецца адной з галоўнейшых славутасцей Індыі.

Дзеці Мумтаз-Махал

  1. Хуралніса Бегам (1613—1616)
  2. Джаханара Бегам (1614—1681)
  3. Падшахзадэ Дара Шыкох (1615—1659)
  4. Шахзадэ Мухамад Султан Шах Шуджа Бахадур (1616—1660)
  5. Рошанара Бегам (1617—1671)
  6. Падзішах Мухйі уд-Дзін Мухамад Аўрангзэб (1618—1707)
  7. Шахзадэ Султан Умід Бахш (1619—1622)
  8. Сурайя Бану Бегам (1621—1628)
  9. Шахзадэ Султан Мурад Бахш (1624—1661)
  10. Шахзадэ Султан Луфтала (1626—1628)
  11. Шахзадэ Султан Даўлат Афза (1628-?)
  12. Эхуснара Бегам (1630-?)
  13. Гаўхара Бегам (1631—1707)

Зноскі

  1. Mumtaz Mahal // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 1 кастрычніка 2016.
  3. Тадж-Махал — контора Кука

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1593 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1631 годзе
Катэгорыя·Агра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агры
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных