wd wp Пошук:

Мулуя

Мулу́я або Уэд-Мулуя (Wadi Muluya, араб. وادي ملوية‎‎) — рака ў Афрыцы, на ўсходзе Марока.

Даўжыня ракі складае 520 км. Сілкуецца за кошт раставання снягоў у гарах і дажджоў. Расход вады складае ад 1000 м³/с у пачатку вясны да 1 м³/с летам. Сярэдні расход вады каля горада Мешра-Кліла 23 м³/с. Плошча вадазбору больш за 50 000 км². Выцякае некалькімі вытокамі з гор Высокі Атлас, цячэ па вялікай пустэльнай западзіне і ўпадае ў Міжземнае мора за 10 км на захад ад мяжы з Алжырам (35°07′22″ пн. ш. 2°20′12″ з. д. HGЯO). Да 1830 г. мяжа праходзіла непасрэдна па рацэ. Воды ракі інтэнсіўна выкарыстоўваюцца для арашэння. У сярэднім цячэнні ракі пабудавана плаціна, ГЭС, вадасховішчы і арашальная сістэма Мешра-Кліла, ніжэй якой — гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамадзі.

На ўсход ад вусця ракі размешчаны курорт Саідзія.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Міжземнага мора ў Афрыцы
Катэгорыя·Рэкі Марока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum