wd wp Пошук:

Музей партугальскай мовы

Музей партугальскай мовы (парт.: Museu da Língua Portuguesa) — інтэрактыўны музей у горадзе Сан-Паўлу, які знаходзіцца ў будынку чыгуначнай станцыі Луз у акрузе Луз, на верхнім паверсе станцыі. Ён быў заснаваны Сакратарыятам культуры горада разам з фондам Раберту Марыньі, кошт будаўніцтва склаў 37 млн рэалаў[2].

Мэтай музея з’яўляецца стварэнне жывой рэпрэзентацыі развіцця партугальскай мовы, навучанне і знаёмства гледачоў з яе незвычайнымі аспектамі. Заснавальнікі, як напісана на сайце музея, «жадаюць, каб музей падаў доступ да новых ведаў і ідэй інтэнсіўнымі і забаўляльнымі спосабамі». Музей прызначаны для наведвальнікаў з усіх раёнаў Бразіліі і ўсіх пластоў яе насельніцтва, хто жадае больш даведацца пра сваё паходжанне, гісторыю і развіццё сваёй мовы.

Зноскі

  1. Istoé Gente: Museu da Língua Portuguesa é o mais visitado (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2011.
  2. Museu da Língua Portuguesa aberto ao público no dia 20 (нявызн.), Notícias Lusofonas . Праверана 29 чэрвеня 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі Бразіліі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Партугальская мова
Катэгорыя·Сан-Паўлу
Катэгорыя·Славутасці Бразіліі