Музей горада Заграба (харв.: Muzej grada Zagreba; вядомы таксама пад абрэвіятурай MGZ) — гарадскі музей у сталіцы Харватыі Заграбе, прысвечаны мінулым і цяперашнім гістарычным, палітычным і культурным падзеям, з’явам і асобам, звязаным з горадам.
Знаходзіцца ў адрэстаўраваным манументальным комплексе (Вежа Папова, абсерваторыя і млын) былога кляштара кларысак, пабудаванага ў 1650 годзе, і размешчанага па адрасе: вул. Опатычка (Opatička), дом. 20.
Рэжым работы (для наведвальнікаў):
Музей горада Заграба быў створаны ў 1907 годзе культурным таварыствам «Братэрства харвацкага змея» (харв. Braca hrvatskoga zmaja).
Музейная ўстанова сваёй досыць шырокай экспазіцыяй асвятляе этапы культурнай, мастацкай, эканамічнай і палітычнай гісторыі Заграба, ахопліваючы вялікі часовай перыяд — ад рымскіх знаходак на тэрыторыі горада да сённяшняга часу. Калекцыі музея складаюць каля 75 000 адзінак захоўвання, размешчаных у сістэматычным парадку, раскрываючы як гістарычнае развіццё горада, так і побыт заграбцаў на розных гістарычных этапах, а таксама жыццё і творчасць выбітных постацяў нацыянальнай гісторыі і культуры, звязаных з горадам.
макет Каптола |
герб Заграба |
харвацкія старадрукі |