wd wp Пошук:

Музей М. В. Ламаносава

Музей М. В. Ламаносава — музей (Універсітэцкая набярэжная, 3), створаны ў 1947 годзе па ініцыятыве АН СССР. Адкрыўся ў 1949 годзе ў будынку Кунсткамеры. З 1958 года ў складзе музея экспазіцыя «М. В. Ламаносаў і руская астраномія XVIII ст.». Экспануюцца асабістыя рэчы, навуковыя прылады, сачыненні навукоўца, а таксама створаныя пад яго кіраўніцтвам узоры смальты, якія выкарыстоўваліся для стварэння мазаічных карцін. Узноўлена абстаноўка канферэнц-залы АН (круглы стол, шафы і вітрыны XVIII стагоддзя). У адной з залаў Вялікі акадэмічны глобус XVIII стагоддзя, на знешняй паверхні якога матэрыкі і акіяны, на ўнутранай — карта зорнага неба. Музей вядзе навукова-даследчую работу па вывучэнні спадчыны навукоўца, збірае рэчавыя помнікі і дакументы пра Ламаносава і яго эпоху.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта