wd wp Пошук:

Музей Мікеля

Музей Мікеля (эст.: Mikkeli muuseum) — філіял Эстонскага мастацкага музея, размешчаны на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля Кадрыёрг у Таліне. У ім прадстаўлена галоўным чынам калекцыя заходняга мастацтва і керамікі, а таксама кітайскі фарфор, падораны музею калекцыянерам Ёханэсам Мікелем у 1994 годзе.

Гісторыя

Музей быў заснаваны як месца для размяшчэння калекцый твораў мастацтва Ёханэса Мікеля, які ў 1994 годзе ахвяраваў свае зборы замежнага мастацтва Эстонскаму мастацкаму музею. Ёханэс Мікель (1907—2006), выхадзец з паўднёвай Эстоніі, вывучаў розныя дысцыпліны (у тым ліку і мастацтва) у Тартускім універсітэце, пасля Другой сусветнай вайны працаваў кіраўніком у некалькіх антыкварных крамах Таліна. Дзякуючы сваім сувязям ён змог сабраць калекцыю цяперашняга музея. У 1996 годзе пабудаваны ў 1754 годзе будынак былой кухні палаца Кадрыёрг быў адрамантаваны для размяшчэння ў ім калекцый Мікеля[2].

Калекцыя

Калекцыя музея складае каля 600 розных прадметаў мастацтва. Аснову калекцыі складае вялікая колькасць заходніх графічных работ XVI—XIX стагоддзяў, сярод якіх асабліва вылучаюцца творы, якія адносяцца да Залатога века галандскага жывапісу(руск.) бел.. У іх лік уваходзяць творы такіх майстроў, як Альбрэхт Дзюрэр, Лукас Кранах, Рэмбрант, Клод Ларэн, Адрыян ван Остадэ(руск.) бел., Якаб ван Рэйсдал(руск.) бел. і Фелісьен Ропс(руск.) бел.. Значную частку калекцыі складаюць таксама карціны прыкладна таго ж перыяду, сярод іх можна вылучыць карціны Мельхіёра дэ Хондэкутэра(руск.) бел. і Жан-Франсуа дэ Труа(руск.) бел., партрэт са студыі Антоніса ван Дэйка[2][3].

Акрамя таго, у музеі выстаўляюцца еўрапейская кераміка і кітайскі фарфор. Музей Мікеля — адзінае месца ў Эстоніі, дзе шырока прадстаўлена еўрапейская кераміка, якая ахоплівае некалькі стагоддзяў. Аснову калекцыі фарфору складае мейсенскі фарфор(руск.) бел., таксама ў яе ўваходзяць сеўрскі фарфор, Royal Copenhagen(руск.) бел. і прадукцыя расійскага Імператарскага фарфоравага завода. Калекцыю кітайскага фарфору пераважна складае сіне-белы фарфор[3].

Галерэя

Гл. таксама

Культура Эстоніі(руск.) бел.

Зноскі

  1. Kultuuriministeeriumi haldusala muuseumide külastatavus 2013(нявызн.)  (PDF) (недаступная спасылка). Kultuurministeerium. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2015. Праверана 28 сакавіка 2017.
  2. 1 2 About Johannes Mikkel(нявызн.). Art Museum of Estonia. Праверана 24 мая 2015.
  3. 1 2 Johannes Mikkel collection(нявызн.). Art Museum of Estonia. Праверана 24 мая 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музеі Таліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні, пабудаваныя ў 1754 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастацкія музеі Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта