wd wp Пошук:

Мужанка

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Мужанка, значэнні.

Мужа́нка — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 231 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца каля вёскі Зарослае, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Глівін. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,6—2 км, у верхняй частцы невыразная, у вусцевай зліваецца з далінай Бярэзіны. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—1 км, адкрытая, месцамі асушаная, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км (ад вёскі Ратуцічы да вёскі Мужанка).

Прытокі: Балотніца, Негнавічы (злева). У басейне ракі каля аграгарадка Лошніца вадасховішча.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Барысаўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Бярэзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара