wd wp Пошук:

Муджыбур Рахман

Муджыбур Рахман, шэйх Муджыб (17 сакавіка 1920, Тунгіпура, Індыя — 15 жніўня 1975) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Бангладэш.

Біяграфія

Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідар) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усходняга Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваеннымі ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усходняга Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. 3 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Народнай Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканамічны крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х. Забіты ў выніку дзяржаўнага перавароту.

Зноскі

  1. Муджибур Рахман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. 1 2 Mujibur Rahman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sheikh Mujibur Rahman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Забітыя прэзідэнты
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Бангладэш
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бенгальскім прэзідэнцтве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Прэзідэнты Бангладэш
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Бангладэш
Катэгорыя·Памерлі ў Дацы