У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качароўскі. Моўша-Хаім Шлёмавіч Качароўскі (руск.: Мовша-Хаим Шлёмович Качеровский; 22 лістапада 1910, Хойнікі Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 22 чэрвеня 1984, Гомель) — работнік сельскай гаспадаркі. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
У 1948—1953 аграном саўгаса «Брылёва», з 1953 — старшыня калгаса імя А. Ӏ. Мікаяна (з 1957 — калгас «Перамога»), з 1976 намеснік старшыні калгаса «Перамога», з 1979 намеснік старшыні калгаса імя XXII з’езда КПСС Гомельскай вобласці.