wd wp Пошук:

Мост дона Луіша

Мост дона Луіша (парт.: Ponte de D. Luís) — чыгуначны, аўтамабільны і пешаходны мост цераз раку Дору ў Партугаліі. Злучае гарады Порту і Віла-Нова-ды-Гая. Пабудаваны па праекце вучня і кампаньёна Гюстава Эйфеля Тэафіла Сейріга ў 1886 годзе. Названы ў гонар караля Луіша I.

Мост з вышыні птушынага палёту

Мост мае даўжыню 385,25 м і важыць 3045 тон, даўжыня арачнага пралёта складае 172 м, а яго вышыня — 44,6 м. Ніжні ўзровень, які праходзіць над самай паверхняй вады, звязвае раён Рыбейра горада Порту са скляпамі і віннымі складамі горада Віла-Нова-ды-Гая. Верхні ўзровень злучае верхні раён Порту, размешчаны побач з чыгуначным вакзалам Сан-Бенту, з верхняй часткай Віла-Нова-ди-Гая.

Понты-ды-Дон-Луіш з’яўляецца своеасаблівым сімвалам горада Порту. Яго выяву часта можна сустрэць на этыкетках мясцовага партвейна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масты Партугаліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Порту
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1886 годзе