wd wp Пошук:

Мост Фабрыча

Мост Фабрыча (італ.: Ponte Fabricio, лац.: Pons Fabricius), сёння — Кватра Капі (італ.: Ponte dei Quattro Capi) — мост I стагоддзя да н.э. у Рыме.

Антычная стэла

Гісторык Дыян Касій распавядае, што мост быў пабудаваны ў 62 годзе да н.э. куратарам дарог (лац.: curator viarum) Луцыем Фабрыцыям наўзамен старога драўлянага знішчанага пажарам моста. Ён злучае Тыберыну з левым берагам Тыбра. Мост даўжынёй 62 метра, шырыня арак — да 24. 5 метраў.

У Сярэднявеччы мост таксама зваўся pons Iudaeorum, бо знаходзіўся побач з гета. Цяперашнюю назву — Ponte dei Quattro Capi — мост атрымаў па дзвюх антычных стэлах у пачатку моста, з выявай чатырох галоў Геркулеса ці Януса.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных