wd wp Пошук:

Sitotroga cerealella

Sitotroga cerealella — від молі сямейства Gelechiidae.

Біялагічнае апісанне

Падобная да Tineola bisselliella; жоўтага колеру, галава белая, размах крылаў 10-16 мм. Пярэднія крылы вузкія, з вострымі вяршынямі, ад шаравата-жоўтага да саламяна-жоўтага колеру з прымешкам карычневых лускавінак. Заднія крылы вузкія, з вострымі вяршынямі, серабрыста-шэрыя. Махры пярэдніх і задніх крылаў шырокія. Яйка памерам 0,5 міліметра, авальнае, свежаадкладзенае — белае, пазней — жоўтае. Вусень, які толькі з’явіўся, чырванаваты, а які завяршыў развіццё — белы або жоўты, ногі слаба развіты, даўжыня цела да 6 мм. Кукалка — 6-6,5 мм, жоўтая, канец брушка з трыма тупымі шыпікамі і рэдкімі тонкімі валасінкамі.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаная ва ўсёй Еўропе, а таксама ў Аўстраліі, Беніне, Бразіліі, Кітаі, Інданезіі, Японіі, Самоа і Злучаных Штатах.

Харчаванне

Вусені сілкуюцца зернямі Oryza sativa, Pennisetum glaucum, Sorghum bicolor, пшаніцы (Triticum) і кукурузы (Zea mays).

Вусені гінуць як ад высокіх, так і нізкіх тэмператур. Праграванне збожжа да 60 °C забівае яйкі праз 5 мін, а вусеняў праз 60-90 хвілін. Нізкія тэмпературы дзейнічаюць павольней: астуджэнне збожжа да тэмпературы ніжэй −10 °C абеззаражвае яго на працягу двух—трох сутак. Асноўнае значэнне маюць прафілактычныя мерапрыемствы: ачыстка і хімічная дэзінсекцыя складоў перад загрузкай.

Колькасць гэтага віду молі і яе шкоднаснасць істотна зніжаюць драпежнікі і паразіты. Энтамафагі віду: Pyemotes ventricosus, Laemophloeus testaceus, Trichogramma, Habrocytus cerealella і Pteromalus gelechiae.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Выемчатакрылыя молі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Молі