У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Малітва (значэнні).
«Молитва» (бел.: «Малітва») — трэці сінгл сербскай поп-спявачкі Марыі Шэрыфавіч. Быў выпушчаны 27 чэрвеня 2007 года. Аднайменная песня з сінгла прынесла ёй перамогу ў міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2007».
Песня «Молитва» была першай поўнасцю неангламоўнай кампазіцыяй, атрымаўшай перамогу на Еўрабачанні, пачынаючы з 1998 года.
Песня «Молитва» была перакладзена і запісана на трох мовах акрамя сербскай: рускай, англійскай, фінскай. У рускім варыянце — «Молитва»[1], у англійскім — «Destiny»[2], а ў фінскім — «Rukoilen»[3].
Чарт (2007) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
Swedish Singles Chart[4] | 9 |
Swiss Singles Chart[5] | 19 |
UK Singles Chart[6] | 112 |